У першым туры — нічыя

Спорт

image_pdfimage_print

У суботу, 19 снежня, распачаўся чэмпіянат Мінскай вобласці (першая ліга Рэспублікі Беларусь) па міні-футболе. Наш клуб “Мінскаблдарбуд” (Стоўбцы) на выездзе сустракаўся ў ФАК г. Салігорска з мясцовым “Партызанам”.

Фота мае ілюстрацыйны характар

З самага пачатку гульні стаўбчане ўзялі ініцыятыву ў свае рукі. Ужо на 12-ай хвіліне Аляксандр Паляшчук выводзіць нашу каманду наперад (0:1). На 13-ай хвіліне ў выніку тактычных дзеянняў Ягор Ляшчынскі, “навічок” каманды, забівае другі гол (0:2). І тут нашы хлопцы крыху расслабіліся. На 25-ай хвіліне Дзмітрый Шафрановіч адыгрывае адзін мяч (1:2). Праз дзве хвіліны лік становіцца 2:2, адзначаецца Раман Новік. У канцы першага тайма ў нашы вароты назначаецца 10-метровы штрафны ўдар. Ігрок гаспадароў поля моцна б’е па мячы, але галкіпер стаўбчан  Вадзім Уставіч выратоўвае вароты. Такім чынам, пасля першага тайма нічыя — 2:2.

У пачатку другой палавіны матча стаўбчане раз за разам трывожаць гаспадароў пляцоўкі. На 47-ай хвіліне Дзмітрый Даўбейка забівае трэці мяч (2:3). Але салігарчанам не хочацца прайграваць, яны знімаюць варатара каманды і выпускаюць на дапамогу яшчэ аднаго іграка. Нашы хлопцы адчаянна змагаюцца, але, на вялікі жаль, ужо ў канцы матча прапускаюць гол у свае вароты, ізноў адзначаецца Дзмітрый Шафрановіч. Гучыць свісток арбітра. Нічыя — 3:3. У выніку — першае ачко і другое месца ў табліцы.

Вось як закончыліся другія гульні  ў нашай лізе: МФК “Бярэзіна” (Барысаў) — МФК “Любань” — 5:2; МФК “Лагойск” — МФК “Старыя Дарогі” — 2:2.

У матчы другога тура “Мінскаблдарбуд” (Стоўбцы) на выездзе сустрэнецца з камандай МФК “Любань”  у суботу, 26 снежня (ФАК, 13.00).

 Падрыхтаваў Леанід НАРАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *