У ААТ «Вішнявецкі-агра» арганізавана і праводзіцца спаборніцтва паміж малочнатаварнымі фермамі пад назвай «Чыстая карова».

За падтрыманне гігіены кароў у зімова-стойлавы перыяд аператары машыннага даення атрымліваюць сертыфікаты: за першае месца – на суму 30 рублёў, за другое – на 20 рублёў. Жывёлаводы атаварваюць іх у магазіне сельгаставарыства.
Вынікі падводзяцца штотыднёва, кожную пятніцу месяца. У пастаянных лідарах – аператар машыннага даення Алена Калевіч, якая скрупулёзна прытрымліваецца санітарных правілаў утрымання жывёлы. Працуе жанчына на МТФ «Вішнявец». У групе, якую даглядае і доіць Алена Яўгеньеўна, налічваецца сорак адна карова.
Надзея БАТАЛКА
Фота sb.by