Са светлым святам Нараджэння Хрыстовага!

Главное Духовность Соцыум

image_pdfimage_print

Прыйдзі, Езу!

Закончыўся Адвэнт – асаблівы час для каталікоў, перыяд чакання Нараджэння Пана Езуса.

У адпаведнасці з колькасцю святочных нядзель Адвэнт падзяляюць на чатыры перыяды. Кожная з чатырох нядзель заключае ў сабе пэўную тэматыку, якая адлюстроўваецца ў евангельскіх нядзельных чытаннях.

Самая распаўсюджаная традыцыя Адвэнту – святочны вянок. Яго плятуць з яловых галін і ўпрыгожваюць чатырма свечкамі. Кожная са свечак мае сваю сімволіку і сэнс, яе запальваюць у адпаведную нядзелю.

Першая свечка – свечка прароцтваў. У гэты дзень у храмах і дамах зачытваюцца прароцтвы аб нараджэнні Месіі. У другую нядзелю акрамя першай запальваюць і другую свечку, якая называецца Бэтлеемскай і сімвалізуе прыход Збаўцы. У трэцюю нядзелю запальваюць дзве першыя свечкі і трэцюю, якая называецца свечкай пастухоў і сімвалізуе нараджэнне Пана ў чалавечым сэрцы праз святую веру ў Божае слова. Тлумачыцца гэта так: калі пастухі ўбачылі Збаўцу на ўласныя вочы – яны паверылі. Мы ж можам убачыць Хрыста вачыма веры. У чацвёртую нядзелю, калi ўжо гараць першыя тры свечкі, да іх далучаецца апошняя – Анёльская свечка, якая сімвалізуе другоепрыйсце Збаўцы на славу Святым анёлам. У апошнюю нядзелю Адвэнту гараць усе свечкі, сімвалізуючы хуткі прыход Пана Езуса.

У перыяд Адвэнту, на досвітку, у касцёлах правяцца Рараты – адмысловыя святыя Імшы, падчас якіх у руках людзей гараць невялікія знічы, асвятляючы змрок. Гэтая прыгожая сімволіка нагадвае нам пра неабходнасць збірання на працягу ўсяго Адвэнту добрых учынкаў, якія дапамогуць асвяціць змрок граху ў нашых душах, паказаць Езусу шлях да нашых сэрцаў. Рараты – гэта падзяка Найсвяцейшай Панне Марыі за яе згоду стаць Маці Збаўцы. Гэтая Iмша з’яўляецца знакам асаблівай прысутнасці Марыі падчас Адвэнту, бо менавіта яна чакала Збаўцу так, як ніхто іншы. Перажывала яна гэты час чакання як дачка Ізраэля, як Маці Езуса і як Маці Касцёла…

Пад пакровам бэтлеемскай ночы адбылася адна з найвялікшых таямніц нашай веры. Той, хто з’яўляецца Панам над панамі, прыйшоў на свет, несучы ўсім людзям спакой і радасць.

Дык няхай жа і на наш народ сыдзе ласка ад Божага Дзіцяці! Жадаю, каб Хрыстос нарадзіўся ў сэрцах усіх жыхароў Стаўбцоўшчыны, а Яго міласць каб перамяніла і напоўніла душы спакоем. Народжаны Езус няхай будзе для кожнага падтрымкаю ў цяжкасцях, кожны дзень і кожную гадзіну напаўняе верай у лепшае і надзеяй на будучае.

Жадаю вясёлых і напоўненых любоўю Бога свят, а таксама шчаслівага новага, 2021 года.

Ксёндз-канонік Ігар ЛАШУК, дэкан Стаўбцоўскі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *