Перад вераснем

Адукацыя Нумары

АГЛЯД: З ВЫДАЧАЙ ПАШПАРТА

Адбыўся аб’езд устаноў адукацыі раёна камісіяй у складзе спецыялістаў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы,  раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, энерганагляду і энергазбыту. Кожны год перад новым навучальным годам праводзіцца такое абследаванне школ і дзіцячых садоў на гатоўнасць да 1 верасня.

Тыя ўстановы адукацыі, якія паспелі ўжо належна падрыхтавацца да прыёму вучняў,  атрымалі пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года. У іншых  ёсць яшчэ час выправіць недахопы, каб атрымаць пашпарт гатоўнасці.

 

РЭАРГАНІЗАЦЫЯ: У МІКАЛАЕЎШЧЫНЕ –ВУЧЭБНЫ КОМПЛЕКС

З новага навучальнага года Мікалаеўшчынская сярэдняя школа імя Якуба Коласа пачынае сваю дзейнасць у новым статусе –  як вучэбна-педагагічны комплекс «Дзіцячы сад – пачатковая школа». Каб прыняць дашкольнікаў, у навучальнай установе  праведзены дастойны рамонт. З’явіліся дадатковыя пакоі для малышоў. Абсталяваны ўнутраныя туалеты. Цяпер у нашым раёне будуць працаваць чатыры вучэбна-педагагічныя комплексы «Дзіцячы сад – пачатковая школа». Акрамя Мікалаеўшчынскага –  Залужскі, Акінчыцкі, Рочавіцкі.

 

НА ЎБОРЦЫ: ДАПАМОГА ШКОЛЬНІКАЎ

Школьнікі аказваюць вялікую дапамогу гаспадаркам раёна падчас уборкі хлеба новага ўраджаю. Іх рукі незаменныя на складах, дзе дасушваецца збожжа.

У гэтыя гарачыя дні ўборачнай кампаніі працуюць чатыры лагеры працы і адпачынку для старшакласнікаў. У Старасвержанскай СШ, Залужскім вучэбна-педагагічным комплексе «Дзіцячы сад – сярэдняя школа», Цясноўскай імя Ф. Э.  Дзяржынскага і Шашкоўскай сярэдніх школах.

Навучальныя ўстановы арганізуюць для юных памагатых харчаванне, каб у іх былі сілы і добры настрой выконваць даручаную справу на збожжаскладах.

 

РУПНАСЦЬ: ДАРЫ АГАРОДА

У навучальных установах раёна ў гэтыя жнівеньскія дні разам з іншымі клопатамі па падрыхтоўцы да новага навучальнага года рупяцца і пра догляд школьных і дзетсадаўскіх агародаў.

Можна назваць нямала навучальных устаноў, якія са свайго агарода збіраюць плады і робяць нарыхтоўкі на зіму для школьнай сталовай, што робіць таннейшымі абеды. У ліку такіх рупліўцаў і калектыў вучэбна-педагагічнага комплексу «Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа». Сталовыя буракі, цыбуля, морква, агуркі і іншая гародніна па-гаспадарску вырашчана сваімі рукамі. Тут не толькі прыклад эканоміі, але і добрага працоўнага выхавання вучняў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *