Дзяніс Колясень: «Дробязяў у нашым жыцці не бывае…»

Главное Прамая лінія Улада. Слова. Справа

image_pdfimage_print

У горадзе і раёне за апошнія месяцы рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў пасля зваротаў людзей у райвыканкам. 

У мінулую суботу на пытанні падчас прамой тэлефоннай лініі адказваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень.

Паступіла 20 тэлефанаванняў. У асноўным жыхароў горада і раёна хвалявалі пытанні добраўпарадкавання вуліц, аўтобуснага руху, работы пошты, водазабеспячэння і інш.

Жыхарка вёскі Старына Р. Зянько прасіла дапамагчы разабрацца з пытаннем электразабеспячэння. Справа ў тым, что ў электрасетках назіраецца перапад напружання. Гэта небяспечна і для людзей, і для бытавой тэхнікі. Кіраўнік раёна даручыў начальніку РЭС выехаць з брыгадай электраманцёраў і тэрмінова ўхіліць усе недахопы.

Жыхарка вёскі Атцэда А. Цімановіч падняла пытанне абслугоўвання вуліц у іх вёсцы. Вуліцу Школьную абслугоўвае ДРБУ-135, а суседнюю вуліцу Палявую – Стаўбцоўскае АКС. Дык навошта гнаць тэхніку з дзвюх арганізацый, каб прагрэйдзіраваць дарогу, калі гэта можна зрабіць тэхнікай адной арганізацыі? Слушна.

Старшыня райвыканкама параіў падказваць, калі ёсць якія пытанні, тэлефанаваць на нумар 115. І хоць існуюць нарматыўныя дакументы па размеркаванні вуліц для абслугоўвання, у даным выпадку размеркаванне будзе перагледжана.

Жыхар вёскі Атцэда Р. Багдановіч прасіў садзейнічання ў вырашэнні пытання будаўніцтва прыбудовы да дома.

Г. Высоцкая з вёскі Літва звярнулася з пытаннем устаноўкі электракатла. Як гэта магчыма зрабіць?

Жыхар вуліцы Камуністычнай г. Стоўбцы паведаміў пра не вельмі прыемную сітуацыю на цяперашні момант. Аказваецца, што па іх вуліцы няма інтэрнэту.

А жыхарка в. Баханы падняла пытанне аўтобуснага руху і прасіла аказаць садзейнічанне ў арганізацыі аўтобуснага маршрута праз Баханы.

А. Кісель з в. Кляцішча паскардзілася на нясвоечасовую дастаўку пошты.

Пытанні добраўпарадкавання вуліц узнімалі жыхары вёсак Ругаец, Скамарошкі, а таксама вуліц Першамайскай, Зялёнай, Магістральнай г. Стоўбцы.

Жыхары аг. Вішнявец падзякавалі старшыні райвыканкама за будаўніцтва арт-свідравіны ў іх аграгарадку, але жыхары вуліц Стадыённай і Нясвіжскай засталіся з іржавай вадой.

Дзяніс Сяргеевіч запэўніў, што супрацоўнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі выедуць на месца і разбяруцца, у чым справа.

А. Кажушка з в. Літва звярнулася з просьбай адкрыць магазін у вёсцы і добраўпарадкаваць прыпыначны пункт.

«Вашы пытанні ўжо на стадыі вырашэння», – адказаў старшыня райвыканкама.

Жыхары вул. Чыгуначнай г. Стоўбцы скардзіліся на тое, што не гараць на вуліцы ліхтары, а Т. Клочка (вуліца Зялёная) расказала пра блытаніну з нумарацыяй іх дамоў.

Жыхарка аг. Стары Свержань скардзілася на дрэнны пах, які ідзе ад мясцовай фермы. Старшыня райвыканкама зазначыў, што на ферме будзе наведзены парадак.

Жыхарку г. Стоўбцы цікавіла, чаму закрылі дзіцячае кафэ.

«Дзіцячае кафэ не закрылі, яно размесціцца ў іншым памяшканні. Гэта будзе маладзёжнае кафэ, у якім прадугледжана і зона для дзяцей, – канстатаваў Дзяніс Колясень. – Больш падрабязная інфармацыя па гэтым пытанні друкавалася ў раённай газеце «Прамень».

Падводзячы вынікі прамой лініі, старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень зазначыў: «Дробязяў у нашым жыцці не бывае. Праблемы, агучаныя людзьмі, неабходна вырашаць, і мы будзем старацца рабіць гэта аператыўна. Безумоўна, па меры магчымасці».

Да старшыні райвыканкама людзі звярталіся не толькі з праблемамі, але, што вельмі прыемна, са словамі падзякі за тое, што ўжо зроблена. Як, напрыклад, жыхары дома № 4-а па вуліцы Энгельса г. Стоўбцы, якія падзякавалі за аператыўнасць у правядзенні рамонту сістэмы цеплазабеспячэння.

Усе пытанні, узнятыя падчас прамой лініі, узяты на кантроль. Паступалі і тыя, якія насілі прыватны характар. Адказы  і тлумачэнні на некаторыя былі дадзены падчас прамой лініі.

Нэлі АСТРЭЙКА

Фота Наталлі КЛЫГАЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *