Валерыя Бухавецкая названа вучнем года

Адукацыя Главное

image_pdfimage_print

Галоўным упраўленнем па адукацыі Мінаблвыканкама праведзены адборачны этап конкурсу «Вучань года Мінскай вобласці – 2020». Яго фіналісткай у намінацыі «Вучэбная дзейнасць» названа адзінаццацікласніца ДУА «Гімназія № 1 г. Стоўбцы»  Валерыя Бухавецкая.

Конкурс прадугледжваў шэсць намінацый: «Вучэбная дзейнасць», «Спартыўная дзейнасць»,»Грамадская дзейнасць», «Творчая дзейнасць», «Праектная дзейнасць», «Працоўная дзейнасць».

Удзельнікамі адборачнага этапу абласнога конкурсу ад Стаўбцоўскага раёна былі навучэнцы, якія дасягнулі ў 2020 годзе высокіх вынікаў у вучэбнай і грамадскай дзейнасці і сталі пераможцамі раённага этапу конкурсу «Вучань года – 2020» у розных намінацыях. Сярод іх, акрамя гімназісткі Валерыі Бухавецкай, – Вадзім Мішук (ДУА «Дзераўнянская сярэдняя школа»), Алёна Калкоўская (ДУА «Шашкоўская сярэдняя школа»), Таццяна Рамейка (ДУА «Рубяжэвіцкая сярэдняя школа»), Максім Губанаў (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы»), Кацярына Сабалеўская (ДУА «Мікалаеўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Я. Коласа»).

Вучаніца 11 класа гімназіі № 1 г. Стоўбцы Валерыя Бухавецкая са сваёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Таццянай Мароз

Валерыя Бухавецкая, якая прызнана вучнем года Мінскай вобласці – 2020, мае ў сваёй скарбонцы шмат розных узнагарод. Толькі ў 2020 годзе яна стала пераможцай III (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура». Па выніках II (раённага) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Беларуская мова і літаратура» ў бягучым навучальным годзе Валерыя таксама паказала высокі ўзровень ведаў і будзе прадстаўляць Стаўбцоўшчыну на III (абласным) этапе ў 2021 годзе (плануецца, што ён пройдзе ў студзені ў анлайн-фармаце. – Заўвага рэдакцыі).

Акрамя таго, Валерыя вельмі актыўная ў грамадскай, творчай, працоўнай дзейнасці. Яе падтрымліваюць і дапамагаюць ёй ва ўсіх пачынаннях педагогі гімназіі і, вядома, сям’я.

Пр



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *