Да Ражджаства і Новага года ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» парадаваў новымі відамі прадукцыі, якія распрацавалі тэхнолагі прадпрыемства.
– Смак навінак высока ацаніла дэгустацыйная камісія камбіната, і яны ўжо паступілі ў нашы фірменныя магазіны, – зазначыла галоўны тэхнолаг Людміла Бойка.
Сярод навінак – выраб каўбасны паўвэнджаны «Домашка свиная» вышэйшага гатунку, які складаецца з нятлустай і паўтлустай свініны, аздобленай натуральнай сумессю перцу, часнаком. Дзякуючы запяканню ў тэрмакамеры, далікатэс мае яркі, насычаны колер і дамашні смак. Яшчэ адзін новы прадукт – «Колбаса Селино», «італьянская» назва якой тлумачыцца букетам адмысловых спецый, у тым ліку традыцыйнага хамону.

У распрацоўцы тэхнолагаў знаходзяцца сыравэнджаныя і сыравяленыя прадукты з лінейкі сальцісонаў і зельцаў. Рыхтуюць яны для пакупнікоў і сюрпрыз – стэйк з ялавічыны «Рыбай» (гэта самая мяккая частка ялавічнай паўтушы).
Таццяна ПЯТКЕВІЧ
Фота yandex.by