
Піратэхнічныя вырабы сталі атрыбутам сустрэчы Новага года. Аднак трэба памятаць, што разрывы піратэхнікі – відовішча не зусім бяспечнае.
Штогод дзясяткі чалавек атрымліваюць апёкі і траўміруюць рукі з-за гэтай забавы, наносіцца маёмасная шкода. Правапарушальнікаў прыцягваюць да адказнасці часцей за ўсё па артыкулах 12.17 (Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву), 23.48 (Парушэнне правілаў абыходжання з агнястрэльнай зброяй, выбухованебяспечнымі, лёгкімі на загаранне, едкімі рэчывамі і піратэхнічнымі вырабамі), 12.7 (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Аднак у большасці выпадкаў грамадзяне, якія выкарыстоўваюць піратэхнічныя вырабы, нават не падазраюць, што сваімі дзеяннямі парушаюць грамадскі парадак і спакой іншых, ствараюць пагрозу для тых, хто акружае.
Меры бяспекі з боку праваахоўных органаў у перыяд навагодне-калядных забаўляльных мерапрыемстваў будуць узмоцнены. Так, уваход грамадзян на масавыя мерапрыемствы будзе ажыццяўляцца пасля праверкі іх ручной паклажы і асабістага агляду з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў. Асобам у стане алкагольнага ап’янення забаронена з’яўляцца на свята. Забараняецца прыносіць шкляную, металічную тару, спіртныя і слабаалкагольныя напіткі, піратэхніку і іншыя прадметы, якія могуць нанесці цялесныя пашкоджанні. Прахаладжальныя напіткі дазволена прыносіць у пластмасавай празрыстай упакоўцы ёмістасцю не больш за літр. Прапускныя пункты будуць арганізаваны на падыходах да месцаў гуляння.
За распіванне спіртных напіткаў, дробнае хуліганства і іншыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, прадугледжана адказнасць.
Стаўбцоўскі РАУС
Фота yandex.by