Творчасць юных інспектараў і законы дарог

Адукацыя Важное

Мы ўжо згадвалі, што абласным упраўленнем па адукацыі і ўпраўленнем Дзяржаўтаінспекцыі падведзены вынікі конкурсу  «Выконваем законы дарог!».

Фота мае ілюстрацыйны характар

Прыемна, што сярод пераможцаў ёсць імёны і стаўбцоўскіх дзяцей. Работа  вучаніцы ДУА «Рубяжэвіцкая сярэдняя школа» Таццяны Рамейка ў намінацыі «Сачыненне» адзначана дыпломам І ступені,  а навучэнцаў ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» Міланы Стэльмашонак і ДУА «Горкаўская сярэдняя школа» Дзмітрыя Алісяевіча ў намінацыі «Выраб» – дыпломамі ІІ і ІІІ ступені (адпаведна).

Віншуем пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу для дзяцей і падлеткаў «Выконваем законы дарог!», які накіраваны на  папярэджванне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, скарачэнне колькасці ДТЗ з удзелам непаўналетніх.

Як адзначае метадыст ДУА «Вучэбна-метадычны кабінет Стаўбцоўскага раёна» Таццяна Грамыка, у школах раёна не першы год дзейнічаюць атрады юных інспектараў дарожнага руху. Яго члены – актыўныя ўдзельнікі раённых алімпіяд і акцый, конкурсу вясёлых і знаходлівых, прычым выступаюць заўсёды добра, пра што сведчаць прызавыя месцы.

Старшы інспектар аддзела ДАІ райаддзела міліцыі Віктар Сачук заўважае, што школьнікі, якія носяць званне «Юны інспектар руху», служаць прыкладам бяспечных паводзін на дарозе і становяцца памочнікамі тым, хто сёння забяспечвае правапарадак.

Пр



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *