Грамадская прыёмная ў Стоўбцах працягвае сваю работу

VI Всебелорусское народное собрание Главное

image_pdfimage_print

Любы жыхар як горада, так і раёна можа задаць пытанні, выказаць прапановы, звярнуўшыся ў грамадскую прыёмную.

Што ж хвалюе жыхароў нашага рэгіёна? Даведваемся ў загадчыцы сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Стаўбцоўскага райвыканкама Вольгі Навіцкай.

Напрыклад, жыхар вёскі Старына звярнуўся па пытанні павелічэння колькасці рэйсаў аўтобуса ў вёску, аднаўлення работы сельскага клуба.

Мы атрымалі наступны адказ: жыхароў населенага пункта абслугоўваюць прыгарадныя маршруты Стоўбцы – Старына  і  Стоўбцы – Падгорная. Па прычыне нізкага пасажырапатоку пускаць дадатковыя рэйсы немэтазгодна.

Наконт аднаўлення сельскага клуба адміністрацыя ААТ «Шашкі» патлумачыла: будынак уключаны ў спіс аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца і падлягаюць зносу.

Жыхарка Стоўбцаў выказала прапанову замяніць гадзіннік на будынку аўтастанцыі па прычыне таго, што лічбы на ім дрэнна бачныя.

Як паведаміла кіраўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства «УКБ Стаўбцоўскага раёна», гадзіннік адносіцца толькі да аўтавакзала і значэнні на цыферблаце выдатна праглядваюцца з любой кропкі пярэдняй часткі прылеглай тэрыторыі.

Па пытаннях добраўпарадкавання вуліц звярнуліся жыхары Стоўбцаў, вёсак Церабейнае, Старына. Некаторыя з іх ужо вырашаны.

Жыхарка Стоўбцаў прасіла разгледзець пытанне наконт паркоўкі аўтамабіляў на пешаходных дарожках у раёне аўтавакзала. Дзяржаўтаінспекцыя Стаўбцоўскага РАУС разгледзела даны зварот. У сувязі з тым што на аўтастаянцы па вуліцы Сацыялістычнай у Стоўбцах насупраць магазіна «Родны кут» маецца абмежаваная колькасць машынамесцаў, а большая частка насельніцтва горада працуе за межамі Стоўбцаў, транспарт знаходзіцца на данай аўтастаянцы на неабмежаваны час. Гэта нязручна для іншых вадзіцеляў у сувязі з адсутнасцю свабодных месцаў для стаянкі, так як тут размешчаны магазін «Дабраном», і з’яўляецца  адной з падстаў парушэння паркоўкі. Уздоўж пешаходнай дарожкі, якая ідзе па вул. Сацыялістычнай горада да магазіна «Родны кут» і за ім, абсталявана металічная турнікетная агароджа, аднак тут маецца разрыў, які прызначаны для заезду спецыяльнага транспарту, што абслугоўвае магазін «Родны кут» і ажыццяўляе разгрузку тавараў.

Усе пытанні, якія паступаюць у грамадскую прыёмную, узяты на кантроль і вырашаюцца па меры магчымасці.

Марына КУТАС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *