Раёнку чакаюць і ў пушчы

Важное Грамадства Навіны Стаўбцоўшчыны Падпіска

У гарадскім аддзяленні паштовай сувязі прайшоў раённы дзень падпісчыка, падчас якога можна было не толькі працягнуць падпіску на раённую газету на першы квартал ці першае паўгоддзе 2021 года, але і абмяняцца з нашымі чытачамі пажаданнямі на новы год. Якім бы ні быў 2021-ы, але разам лягчэй перанесці ўсе нашы клопаты і турботы.

На раённую газету аформілі падпіску больш за тры дзясяткі чалавек. Вялікі дзякуй ім! Яны, нашы падпісчыкі і чытачы, – людзі розных прафесій і ўзростаў, але ўсіх іх яднае цікавасць да роднай Стаўбцоўшчыны, яе людзей і спраў. Кожны з іх сам уносіць  пасільны ўклад у развіццё раёна і шчыруе на карысць сваёй сям’і, іншых людзей.

Да прыкладу, пазнаёміліся з пушчанцам Аляксандрам Дошчачкам, жыхаром вёскі Пільніца, што за 40 км ад райцэнтра, які ў гэты дзень аказаўся па справах на гарадскім аддзяленні сувязі і таксама не адмовіўся прыняць удзел у акцыі.

Газеты і іншую карэспандэнцыю прывозіць у вёску мотадастаўка.

Наш «далёкі» падпісчык аказаўся чалавекам гаспадарлівым (разводзіць пчол, вырошчвае трусоў), а яшчэ – вельмі спагадлівым (ажыццяўляе догляд састарэлых бацькоў і цёткі). Паводле яго слоў, пушчанцам «Прамень» дапамагае быць у курсе жыцця раёна.

Жыхар вёскі Пільніца Аляксандр Дошчачка стаў удзельнікам дня падпісчыка

Па добрай традыцыі рэдакцыя правяла розыгрыш пяці бясплатных экзэмпляраў квартальнай падпіскі на «Прамень». Сярод шчасліўчыкаў аказаліся сем’і стаўбчан Станкевічаў (вуліца Вечаркевіча), Сяргеевых (вуліца Клімука), Рыжых (вуліца Стадыённая), Клімовічаў (вуліца Піянерская) і сям’я Ярашэвічаў з аграгарадка Любкаўшчына (вуліца Юбілейная).

Віншуем пераможцаў і ўсіх нашых чытачоў з Новым годам! Жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў. Нагадваем, што аформіць падпіску на раённую газету «Прамень» на 2021 год можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі або ў паштальёна.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *