З мэтай фарміравання ў навучэнцаў законапаслухмяных паводзін, разумення адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні ў ДУА «ВПК «Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» прайшоў тыдзень прававых ведаў.
Ва ўсіх класах былі праведзены класныя і інфармацыйныя гадзіны на прававую тэматыку. У групе падоўжанага дня дзеці прынялі ўдзел у казачнай віктарыне «Прававая азбука». Не менш цікавымі былі і школьныя спартыўныя мерапрыемствы, якія праходзілі пад дэвізам «Я ведаю свае правы і абавязкі».

Навучэнцы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў «Я малюю свае правы».
Вучні 11 класа правялі акцыю «Інтэрнэт – вораг ці сябар?», у якой удзельнічалі не толькі школьнікі, але і педагогі. Вынікі акцыі паказалі, што навучэнцы і настаўнікі ўпэўнены ў неабходнасці выкарыстання інтэрнэту, а таксама ў тым, што рабіць гэта трэба «з розумам».
Алена МАНЦЫВОДА, намеснік дырэктара Залужскага дзіцячага сада – сярэдняй школы