З надзеяй – пасля «Гарадзеі»

Нумары Спорт

image_pdfimage_print

У Гарадзеі, пасёлку, размешчаным недалёка ад Стоўбцаў, ажно дзве сталыя футбольныя каманды. Першая стала знакамітай і ў рэспубліцы, настойліва імкнецца трапіць у вышэйшую лігу першынства Беларусі. А ФК «Гарадзея-2» сярод лідараў у першынстве вобласці. Як і стаўбцоўскі «Нёман-Агра», ставіць задачай на першым этапе спаборніцтваў трапіць у чацвёрку мацнейшых у падгрупе.

Прыемна, што сваю баявую задачу ў паядынку гэтых каманд выканалі нашы. На футбольным полі ў Гарадзеі стаўбчане адразу захапілі ініцыятыву. Двойчы Дзмітрый Даўбейка і раз Дзмітрый Гаўрыловіч праводзяць тры мячы ў вароты сапернікаў. У адказ гарадзейцы забіваюць два галы. У выніку 3:2 на карысць «Нёман-Агра».

Цяпер на рахунку нашай каманды 27 ачкоў,  яна займае другое месца пасля ФК «Старыя Дарогі». У «Гарадзеі-2» і «Зоркі-РФАЦ-Вікторыі» (Пухавіцкі раён) па 25 ачкоў. Далей у турнірнай табліцы – ФК «Любань» – 22 ачкі. З любанскімі футбалістамі стаўбчане згуляюць заўтра, 17 жніўня. Пачатак сустрэчы на стадыёне «Юнацтва» ў 14.00.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *