Для цялушак узнаўлення

Важное Сельская гаспадарка

image_pdfimage_print
Фота мае ілюстрацыйны характар

На МТК «Тонава» ААТ «Рубяжэвічы» нядаўна была праведзена рэканструкцыя жывёлагадоўчага памяшкання.

Станоўча вырашана праблема гноевыдалення. Для таго каб трактар мог свабодна заязджаць унутр збудавання, былі нарошчаны сцены. Адначасова заменены дах і слупы, на якіх ён трымаецца. Зроблены полікарбанатныя вокны, закрыта больш за трыццаць праёмаў. Такім чынам, у жывёлагадоўчым памяшканні стала святлей і цяплей. Заліты з бетону кармавы стол. Цяпер у вытворчым будынку ўтрымліваецца на глыбокай падсцілцы каля 220 галоў цялушак узнаўлення.

– Праведзены таксама рамонт у бытоўцы і асемянатарскай, яны набылі сучасны выгляд, – дадае брыгадзір фермы Ірына Круглік. – Абшыты сайдынгам столь і сцены, устаўлены пластыкавыя вокны, заменены дзверы.

Надзея БАТАЛКА

Фота boltishki-agro.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *