Дзесяць працаўнікоў, членаў Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, паехалі ў снежні на аздараўленне ў беларускія здраўніцы.

Трое работнікаў з ААТ «Агранёманскі», адзін – з ААТ «Дзераўное» і сямейная пара з ААТ «Вішнявецкі-агра» адпачнуць і паправяць здароўе ў санаторыі «Крыніца» (Ждановічы), працаўнікі з ААТ «Жацерава» і ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» – у здраўніцы імя Леніна (Бабруйск), рупліўцы з ААТ «Вішнявецкі-агра» і ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» – на курортах «Нарачанка» (Мядзельскі раён) і «Буг» (Брэсцкая вобласць).
Кошт санаторна-курортных пуцёвак аплацілі наймальнікі. Райкам прафсаюза работнікаў АПК, а таксама прафкамы вышэйназваных гаспадарак аказалі ўсім вясковым працаўнікам матэрыяльную дапамогу.
Надзея БАТАЛКА