З віншаваннямі — дэпутат парламента

Адукацыя Акцыі Главное Увага - дзецям

Напярэдадні Новага года ў Стаўбцоўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завітаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка. У падарунак установе парламентарый перадаў шматфункцыянальнае ўстройства, якое сумяшчае прынтар, ксеракс і сканар.

Падчас уручэння падарунка карэкцыйнаму цэнтру дэпутатам парламента Іванам Мамайкам

Уручэнне адбывалася ў адмысловай святочнай фотазоне, аформленай работнікамі цэнтра сумесна з выхаванцамі. У пярэдадзень свята тут пануе асаблівая атмасфера, напоўненая душэўнай цеплынёю. У карэкцыйнага цэнтра шмат сяброў, якія дастаўляюць падарункі. Ёсць і шэфская арганізацыя – райаддзел міліцыі, з якой наладжана цеснае ўзаемадзеянне.  Апошнім часам непазнавальна змяніліся класы і памяшканні ўстановы – у іх зроблены сучасны рамонт, створана паўсюдна безбар’ернае асяроддзе, і ўсё гэта дапамагае эфектыўнай сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

– Дзецям і іх выхавацелям жадаю радасці і плённай працы ў новым годзе. Карысць у іх штодзённай дзейнасці няхай прынясе і шматфункцыянальнае ўстройства, — гаворыць Іван Мамайка і выказвае ўдзячнасць спонсару – ТАА “Стовек” (генеральны дырэктар Я. М. Пілінкевіч).

У новы 2021 год нашы дзеці ідуць з верай, надзеяй і любоўю.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *