Не перастаём верыць у цуды

Адукацыя Акцыі Главное Увага - дзецям

image_pdfimage_print
Фота мае ілюстрацыйны характар

Бываюць дні, у якіх кожнае імгненне – падзея. Гэтыя імгненні напоўнены асаблівай сілай і сэнсам. Яны запамінаюцца на ўсё жыццё, і кожны раз, прыгадваючы іх, ты са здзіўленнем знаходзіш новыя дэталі.

Выхаванцы карэкцыйнага цэнтра не перастаюць верыць у цуды: нягледзячы на складанасць зносін са сваімі аднагодкамі ў перыяд пандэміі, яны не засталіся па-за ўвагай яшчэ да таго, як пачалася акцыя «Нашы дзеці».

Даўнія сябры карэкцыйнага цэнтра – навучэнцы з іншых устаноў адукацыі – падрыхтавалі для нас анлайн-выступленні. І нават перадалі выдатныя падарункі – паштоўкі, сэрцайкі, сняжынкі і куфэркі з пажаданнямі і «салодкімі вітамінкамі». Дзякуем вам ад усяго сэрца! Штодня мы вяртаемся да прагляду гэтых сяброўскіх ролікаў-прывітанняў, а лепшыя выступленні сабралі ў адну канцэртную праграму – «Ты мой сябар – і я твой сябар».

У снежні ў анлайн-фармаце прайшоў абласны фестываль творчасці дзяцей-інвалідаў «Запалі сваю зорку». Навучэнцы ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», а таксама апорнай установы адукацыі «СШ № 2 г. Стоўбцы» (ансамбль танца «Светлячок») сталі фіналістамі  фестывалю ў намінацыі «Харэаграфічная творчасць» за выкананне танца «Артысты», а навучэнцы карэкцыйнага цэнтра Яўген Шаламаў і Уладзіслаў Яськевіч – фіналістамі ў намінацыі «Выяўленчая творчасць».

Фестываль стаў стартавым мерапрыемствам традыцыйнай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Для нашых навучэнцаў дзівосы працягваюцца дзякуючы Ражджэственскім сустрэчам «Неяк раз пад Новы год…». Ім ужо перадалі свае падарункі вучні гімназіі № 1, сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы. У карэкцыйным цэнтры прайшло святочнае навагодняе мерапрыемства «Новы год ля варот», на якім падарункі ўручылі прадстаўнікі розных дзяржаўных структур і арганізацый.

Мы ўсім дзякуем за цяпло і ўвагу. Відаць, у дабрыні ўсё ж няма абмежаванняў і фіналу!

Святлана ХАДЗІЧЭНКА, намеснік дырэктара ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *