П’ём кампот – умацоўваем імунітэт

Важное Медыцына

image_pdfimage_print
Фота мае ілюстрацыйны характар

Зімой праяўляюць актыўнасць розныя вірусныя і бактэрыяльныя інфекцыі,да якіх далучыўся і каранавірус.

Жыхарка вёскі Савоні Лілія Ярмак падзялілася з намі, якіх мер прафілактыкі прытрымліваецца яе сям’я:

– Каб абараніцца ад COVID-19, мы старанна мыем рукі некалькі разоў на дзень, асабліва пасля прагулкі на свежым паветры. Калі няма магчымасці вымыць рукі з мылам, тады выкарыстоўваем антысептык. Не дакранаемся рукамі да вачэй, носа, рота. Імкнёмся не наведваць месцы з вялікай колькасцю людзей. У магазіне абавязкова надзяваем маскі. Штодзень вымяраем тэмпературу цела. Для падтрымкі імунітэту ўжываем кіслую капусту, розныя стравы з цыбуляй і часнаком, кампоты з сухафруктаў, морс з журавін.

Пры з’яўленні прыкмет хваробы звяртайцеся па дапамогу ў медыцынскую ўстанову. Не займайцеся самалячэннем!

Марына КУТАС

Фота fb.ru



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *