Мароз, не замарозь

Важное РАНС інфармуе

image_pdfimage_print
Фота мае ілюстрацыйны характар

Выратавальнікі папярэджваюць: адной з сезонных небяспек з’яўляецца пераахаладжэнне арганізма і абмаражэнне.

Цесныя і вільготныя адзенне і абутак, фізічнае ператамленне, пачуццё голаду, вымушанае працяглае нерухомае або няёмкае становішча, хранічныя захворванні сасудаў ніжніх канечнасцяўі сардэчна-сасудзістай сістэмы выступаюць частымі спадарожнікамі абмаражэння.

Згодна са статыстыкай, цяжкія абмаражэнні нярэдка адбываюцца ў стане алкагольнага ап’янення. Найбольш схільныя да пераахаладжэння і абмаражэння дзеці і пажылыя людзі.

Перад тым як адправіцца з дзіцем на прагулку, апраніце ягоз улікам сезона (шапка, шалік, рукавіцы, куртка), каб халоднае паветра не прабралася пад вопратку. Сачыце за бяспекай дзіцячых забаў, у якіх не месца штурханіне і рэзкім рухам. Пры наяўнасці снегу не дазваляйце дзецям будаваць снежныя тунэлі, якія могуць абваліцца. Раскажыце пра тое, чаму нельга есці снег і ледзяшы, аблізваць металічныяпаверхні. Звяртайце ўвагу дзяцей, што падчас гульні ў снежкі нельга кідаць іх у галаву і што скакаць у гурбы небяспечна, бо пад снегам могуць хавацца разбітыя бутэлькі, камяні і г. д.

Першая дапамога

Пры пераахаладжэнні і абмаражэнні неабходна ў першую чаргу спыніць уздзеянне холаду і пачаць саграванне канечнасцяў, аднаўленне кровазвароту ў паражоных тканках разам з папярэджваннем развіцця інфекцыі.

Для гэтага пацярпелага неабходна перамясціць у найбліжэйшае цёплае памяшканне, зняць з яго прамерзлы абутак, шкарпэткі, пальчаткі. Яму трэба даць шмат гарачага піцця, напрыклад цёплага салодкага чаю. Можна дабавіць у чай абязбольвальны сродак.

Адначасова з правядзеннем мерапрыемстваў першай дапамогі неабходна выклікаць «хуткую».

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Фота yandex.by

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *