Сёння ў раённым Цэнтры культуры ў рамках акцыі «Нашы дзеці» прайшло святочнае мерапрыемства.
Для дзяцей з малазабяспечаных шматдзетных сем’яў і тых, якія прызнаны ў сацыяльна-небяспечным становішчы, быў арганізаваны спектакль «Разам у Новы год». Дзяцей сустрэлі казачныя героі: Баба Яга, Ліса, Воўк, Лясун, Ведзьма. Пасля спектакля Дзед Мароз і Снягурка ўручылі салодкія падарункі. Панавала радасная, сяброўская атмасфера.
Дзеці вельмі чакаюць Новы год — свята, якое выклікае трапятанне ў іх сэрцах.
Фота Марыны КУТАС
Всех с Новым Годом! Удачи, радости и любви в новом году. Пусть все начинания будут удачными, предыдущие дела приумножатся.
Рейтинг комментария:
0
0