Як сустракаць год Белага Быка?

Грамадства

image_pdfimage_print

Безумоўна, сімвал Новага года любіць чысціню і парадак. Пастарайцеся ўбраць дом ад непатрэбных рэчаў, старых папер, газет, а таксама адзення, якое вам не падабаецца. Традыцыйна рэкамедуецца правесці вялікую генеральную ўборку.

Таксама Бык настойліва рэкамендуе разлічыцца з даўгамі.

Сімвал года – асоба сямейная, яна любіць дамашнюю ўтульнасць, спакойную абстаноўку. Быка не вельмі прыцягваюць нязвыклыя месцы, шумныя кампаніі. У сувязі з гэтым рэкамендуецца сустакаць Новы год у коле блізкіх і самых дарагіх людзей. Забаўляльную праграму навагодняга свята лепш прадумаць загадзя. Парадуйце сябе і тых, хто вас акружае, цікавымі конкурсамі, інтэлектуальнымі віктарынамі, калектыўнымі гульнямі, караоке.

Так як стыхіяй наступаючага года з’яўляецца белы метал, для ўпрыгожвання пакояў выкарыстоўвайце бліскучыя гірлянды, мішуру, люстраныя ліхтарыкі, зорачкі з фольгі. Не забывайце, што навагодні сімвал таксама павінен быць на бачным месцы – у выглядзе выявы на календары, статуэткі, мяккай цацкі ці нават проста малюнка.

На шкло можна павесіць разнастайныя выцінанкі, сняжынкі, а па перыметры рамы прымацаваць гірлянду з лямпачак.

Традыцыйную ёлку можна ўпрыгожыць белымі ці сярэбранымі шарамі. Каля падножжа ёлкі можна паставіць мяккую цацку Быка, а пад яе пакласці некалькі грашовых купюр.

Калі вы хочаце зрабіць камусьці сюрпрыз, то аддайце перавагу тым рэчам, якія спатрэбяцца і парадуюць кожнага. Гэта могуць быць арганайзер, штотыднёвік, дарожная касметычка, арыгінальны посуд, цёплы плед.

Для сервіроўкі стала выбірайце посуд з белага фарфору. Акрамя гэтага падбярыце адпаведныя абрус і сурвэткі.

Што тычыцца навагодняга меню, то аддавайце перавагу правераным рэцэптам, не трэба эксперыментаваць. Мяса птушкі, свініны, рыбы, морапрадукты будуць дарэчы. Дапоўніце стол салатамі з агародніны, сырнай нарэзкай, запечанымі бутэрбродамі. У якасці гарніру можна прыгатаваць тушаную бульбу ці плоў. На салодкі стол пастаўце дамашнюю выпечку, тварожную запяканку з разынкамі, марожанае, разнастайныя дэсерты. З напіткаў – ягадны морс, свежавыжаты сок, кампот з садавіны.

Пры стварэнні святочнага вобразу варта ўлічваць наступныя адценні: малочнае, светла-шэрае, бежавае, блакітнае, срэбрыстае. Непажаданы будуць убранні з анімалістычным ці леапардавым прынтамі. Пры выбары аксэсуараў можна дазволіць сабе больш арыгінальныя акцэнты. Не забудзьце дапоўніць убранне макіяжам і стыльнай прычоскай. Для ўпрыгожвання валасоў добра выкарыстоўваць металічныя грэбні, абручы, заколкі.

Няхай сустрэча гэтага Новага года стане для вас самай чароўнай, яркай і запамінальнай!

Астролаг Наталля БЯЛОВА

Фота yandex.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *