Прымяняюцца пастэрызатары

Фота мае ілюстрацыйны характар

У гэтым годзе сельгаставарыствамі раёна былі набыты шаснаццаць пастэрызатараў малака.

Такім чынам, на малочнатаварных фермах цяпер налічваецца дваццаць пяць такіх стацыянарных установак, што складае амаль палову да патрэбнасці. Яны прымяняюцца для пастэрызацыі негатунковага малака. Даны працэс знішчае хваробатворныя мікраарганізмы і робіць адбракаванае малако бяспечным для прымянення. У далейшым яно выкарыстоўваецца для выпойвання цялят. Поўнасцю ўкамплектаваны пастэрызатарамі вытворчыя аб’екты ТАА «СЖК «Налібакі», ААТ «Вялікі Двор» і СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс».

Надзея БАТАЛКА

Фота этэко.бел