Падарункі ад спартсменаў

Адукацыя Акцыі Главное Увага - дзецям

image_pdfimage_print

У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ігракі баскетбольнай каманды «Гарызонт» наведалі  аддзяленне дзіцячага сацыяльнага прытулка ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна», ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», дом сямейнага тыпу, дзе выхавацелямі працуюць Аляксандр і Кацярына Васільевы.

Спартсмены разам з выхаванцамі дома сямейнага тыпу

Спартсмены, удзельнікі алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы Вольга Зюзькова, Юлія Рыцікава, Наталія Ануфрыенка разам з галоўным трэнерам каманды Наталіяй Трафімавай, трэнерам Міхаілам Фейманам і начальнікам каманды Марынай Крэс павіншавалі дзяцей з надыходзячым Новым годам, уручылі ім салодкія падарункі і сувеніры з сімволікай клуба. У сацыяльным прытулку дзеці таксама падрыхтавалі для гасцей сувеніры на памяць, а наведвальнікі карэкцыйна-развіваючага цэнтра і выхаванцы дома сямейнага тыпу чыталі вершы. Акцыя праходзіла з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі.

– Летась мы пабывалі з падарункамі ў Валожынскім раёне, а сёлета прыехалі ў Стаўбцоўскі, – сказала начальнік каманды Марына Крэс. – Нам прыемна было парадаваць дзяцей і бачыць на іх тварах усмешкі і задавальненне.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *