Кубак пераможцы – лепшай школе

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

Удзельніца абласной жнівеньскай нарады настаўнікаў Міншчыны дырэктар Заямнаўскай сярэдняй школы Марыя Ждановіч атрымала ўзнагароду – Кубак пераможцы. Заямнаўская СШ так высока адзначана ў намінацыі “Лепшая ўстанова ў арганізацыі адукацыйнага працэсу ў сельскай мясцовасці”.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ВУЧОБА ПЕДАГОГАЎ: НА ПРАДМЕТНЫЯ СЕКЦЫІ

Традыцыйна кожны год перад жнівеньскай канферэнцыяй настаўнікаў на базе СШ № 3 праходзяць прадметныя секцыі настаўнікаў.

Такая форма работы заклікана аказаць метадычную дапамогу кіраўнікам навучальных устаноў і педагогам, звярнуць увагу на нарматыўную базу. Калегіяльна разгледжаны актуальныя пытанні арганізацыі навучальнага працэсу, прадстаўлены вопыт лепшых педагогаў.

Работа прадметных секцый настройвае настаўнікаў на пачатак новага навучальнага года. Ад іх старанняў, рупнасці, ініцыятыў залежыць, наколькі ён будзе паспяховым.

 

НАБЫТКІ: З НОВЫМІ КАМП’ЮТАРАМІ

Прыемныя навіны ў Заямнаўскай сярэдняй школе – набыты новы камп’ютарны клас. А ў Коласаўскай сярэдняй школе з’явіўся лінгафонны кабінет. Такая аснашчанасць – у духу патрабаванняў да арганізацыі сучаснага адукацыйнага працэсу.

У жніўні будзе закуплены камп’ютарны клас і для вучэбна-педагагічнага комплексу “Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Вялікую патрэбу ў новых камп’ютарных класах маюць СШ № 2           г. Стоўбцы і Дзераўнянская СШ. Аддзел адукацыі, спорту і турызму плануе для гэтых устаноў зрабіць такі набытак у новым навучальным годзе.

 

АКЦЫІ: У ШКОЛУ – З ДОБРЫМ СЭРЦАМ

З мэтай аказання адраснай сацыяльнай падтрымкі сем’ям,  у якіх існуць цяжкасці з падрыхтоўкай дзяцей да надыходзячага вучэбнага года, райкам грамадскага аб’яднання Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі праводзіць дабрачынную акцыю з удзелам  валанцёраў пад назвай  “У школу – з Добрым Сэрцам!”. Усе жадаючыя могуць супрычыніцца да гэтай добрай справы і аказаць дапамогу дзецям, якія вельмі чакаюць падарункаў і з задавальннем іх прымуць. У кабінеце РК ГА БРСМ арганізаваны пункт збору пісьмовых і спартыўных прылад, вучэбных дапаможнікаў, школьнага адзення, абутку і т. п.  Варта дадаць, што падчас правядзення рэйдаў па нядобранадзейных сем’ях, дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, выдавалі канцылярскія прылады і цацкі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *