Што нас чакае ў год Белага Быка?

Важное Грамадства

image_pdfimage_print

Надыходзячы 2021 год – год Белага Металічнага Быка. Згодна з усходнім календаром, ён наступіць 11 лютага 2021 года і працягнецца да 1 лютага 2022 года. Гэты час абяцае быць больш спакойным, размераным і гарманічным, чым папярэдні год Пацука.

Быку ўласцівы такія якасці, як кансерватызм, стрыманасць, удумлівасць і рацыянальнасць. Сімвал надыходзячага года любіць тых, хто ўпарта і цярпліва вырашае пастаўленыя задачы, паважае працалюбства і настойлівасць. Бык вельмі цэніць у іншых сумленнасць, надзейнасць і адказнасць. У 2021 годзе трэба памятаць пра прынцып бумеранга і задумвацца пра заканамерныя магчымыя вынікі сваіх учынкаў.

Разбуральныя тэндэнцыі года Пацука ў 2021 годзе павінны змяніцца на стваральны і канструктыўны падыход. Быку трэба будзе шмат папрацаваць, каб навесці парадак пасля мінулага года.

Так як стыхіяй 2021 года будзе Белы Метал, гэты перыяд дае кожнаму чалавеку добрую магчымасць для асабістага росту, унутраных змен, перагляду сваіх жыццёвых прыярытэтаў.

Улічваючы тое, што Бык адрозніваецца практычнасцю і працалюбствам, 2021 год будзе асабліва спрыяльным для развіцця сельскай гаспадаркі, земляробства, будаўніцтва, рамесніцтва, пашырэння агратурызму, для набыцця зямельных і прысядзібных участкаў. Таксама ўдача ўсміхнецца тым, хто мае дачыненне да дызайну і мастацкага афармлення інтэр’еру.

У 2021 годзе рэкамендавана асабліва ўзважана падыходзіць да фінансавых пытанняў. Не варта ўкладваць свае зберажэнні ў сумніўныя праекты, пускацца ў неабдуманыя авантуры.

Вобласць пачуццяў і адносін

2021 год вельмі спрыяльны для ўмацавання і паляпшэння ўзаемаадносін паміж членамі вашай сям’і. Удзяліце больш увагі блізкім, праявіце шчыры інтарэс да іх спраў. Знайдзіце магчымасць для праяўлення сваіх пачуццяў.

Аднак, на жаль, у некаторых выпадках гаспадар новага года можа быць упартым, запальчывым і цвердалобым. Ён не заўсёды гатовы слухаць і прымаць меркаванне, якое адрозніваецца ад яго асабістага.

У каханні Бык не схільны да ружова-зефірнай рамантыкі. Ён не занадта шматслоўны і красамоўны, аднак умее праяўляць свае пачуцці праз учынкі і канкрэтныя справы. Гаспадар новага года адрозніваецца высакароднасцю і надзейнасцю.

Здароўе

У цэлым Бык лічыцца вельмі моцнай і вынослівай жывёлай. Патэнцыяльна ён здольны вытрымаць даволі высокія фізічныя і эмацыянальныя нагрузкі. Захаваць стрэсаўстойлівасць у 2021 годзе вам дапамогуць штодзённыя заняткі спортам, прагулкі на свежым паветры, дыхальная практыка, добры сон, збалансаванае харчаванне. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць стану нервовай сістэмы і псіхаэмацыянальнаму здароўю.

Такім чынам, наступаючы год Быка будзе спрыяльным. Гаспадар новага года ведае мудрасць жыцця і нагадвае: «Што пасееш – тое і пажнеш».

Астролаг Наталля БЯЛОВА

Фота yandex.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *