Працуе грамадская прыёмная

VI Всебелорусское народное собрание Главное

image_pdfimage_print

Кожны жыхар Стаўбцоўшчыны можа выкарыстаць магчымасць задаць пытанне або агучыць праблему, звярнуўшыся ў грамадскую прыёмную. Ідэі, прапановы можна адрасаваць прадстаўнікам грамадскіх аб’яднанняў, раённай улады, устаноў сацыяльнай сферы, прафсаюзных і іншых арганізацый. Вы можацеўнесці свае прапановы і па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Усе пытанні, якія ўзнімаюцца ў грамадскай прыёмнай, бяруцца на кантроль і па магчымасці вырашаюцца. Так, напрыклад, жыхарка вёскі Атцэда звярнулася з пытаннем вывазу цурак і галінак спілаванага дрэва. Як нам паведамілі ў сектары па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, работы па вывазе былі праведзены.

Плануецца, што дыялог са стаўбчанамі будзе дапамагаць у распрацоўцы алгарытму вырашэння актуальных  пытанняў, вызначыць вектары развіцця рэгіёна і дзяржавы ў цэлым.

Нагадваем, што грамадская прыёмная працуе два разы на тыдзень (у сераду – з 14.00 да 17.00, у суботу – з 10.00 да 13.00) па адрасе: г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 28. Тэлефон – 4-27-59.

Марына КУТАС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *