У рамках акцыі «Шчаслівае дзяцінства» былі наведаны шматдзетныя сем’і

Адукацыя Главное Моладзь Стаўбцоўшчыны Соцыум

image_pdfimage_print

Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» працягвае крочыць па раёне. У яе рамках ужо другі год запар праходзіць раённая акцыя «Шчаслівае дзяцінства». Пад час такой акцыі прадстаўнікі розных арганізацый наведваюць дзяцей, якія былі вярнуты ў сям’ю пасля адабранне ў бацькоў (згодна Дэрыктыве №18 «О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях».

Прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме, раённага камітэта ГА «БРСМ», камісіі па справам непаўналетніх і рэдакцыі газеты «Прамень» наведалі две шматдзёныя сям’і ў вёсках Тонава і Вялікая Гуменаўшчына.

Яны павіншавалі дзяцей з наступаючымі святамі, уручылі ім падарункі. Было адзначана, што дзеці цяпер жывуць у добрых умовах і з радасцю чакаюць навагодніх святаў разам з бацькамі.

Ксенія РУБІН, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *