Рабіце дабро

Адукацыя Акцыі Главное Увага - дзецям

image_pdfimage_print

На базе ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Радуга» г. Стоўбцы была арганізавана дабрачынная ражджэственская акцыя «Падары радасць дзецям» для выхаванцаў аддзялення дзіцячага сацыяльнага прытулка ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна».

Фотаздымак на памяць

У данай акцыі прынялі ўдзел педагогі, законныя прадстаўнікі і выхаванцы ўстановы. Нельга не сказаць пра нашых выхаванцаў, якія шчыра і з радасцю ўпакоўвалі падарункі для равеснікаў. Акрамя падарункаў выхаванцы падрыхтавалі навагодняе віншаванне, якое было перададзена ў аддзяленне дзіцячага сацыяльнага прытулка па відэасувязі. А падарункі дзецям даставілі Дзед Мароз і Снягурка.

Не ўсе ведаюць, што ў нашым горадзе ёсць аддзяленне дзіцячага сацыяльнага прытулка ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага раёна» для дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Напярэдадні навагодніх свят хацелася падарыць дзецям нашы ўвагу і клопат. І ў нас гэта атрымалася. Добрыя ўсмешкі, гучны смех, шчаслівыя вочы дзяўчынак і хлопчыкаў – тое, дзеля чаго была арганізавана акцыя.

Рабіце дабро: дапамагаючы іншым, мы дапамагаем сабе!

Іна ЗЫХ, педагог сацыяльны ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Радуга» г. Стоўбцы



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *