У нас не горш, чым у сталіцы

Главное Эканомiка

image_pdfimage_print

У апошні дзень 2020 года ў Стоўбцах адкрыўся аб’ект хуткага харчавання TASTYBURGER. Для стаўбчан ён стаў своеасаблівым навагоднім падарункам. Ацаніць яго вартасці ўжо змаглі першыя наведвальнікі.

Аб’ект унікальны для райцэнтра і пакуль не мае адпаведнага аналагу. Ён разлічаны ў першую чаргу на маладзёжную аўдыторыю, але можа быць цікавы і для дарослых, і для малых дзяцей, для якіх у асартыменце адмыслова прадугледжаны “комбаkids” (бульба фры, гамбургер, сок і цацка), а таксама асобная зона, дзе з дапамогай каляровай крэйды ёсць магчымасць пакінуць свой малюнак або пажаданне. У кафэ створаны ўсе ўмовы для прыемнага адпачынку. Уражвае сучасны дызайн, а за вокнамі-сценамі кафэ адкрываюцца панарама горада і яго жыццё. Для наведвальнікаў даступны WiFi.

Ініцыятыву стварэння такога аб’екта вылучыў раённы выканаўчы камітэт. Намаганні для яго адкрыцця, прычым у сціслыя тэрміны, прыклаў Стаўбцоўскі філіял Мінскага абласнога спажывецкага таварыства. Разам з дырэктарам філіяла Андрэем Халютам радасць ад атрыманага выніку раздзяляе і начальнік аддзела грамадскага харчавання Жанна Галаўко, якую можна назваць архітэктарам гэтага праекта.

 

 

“Цяпер у нас не горш, чым у сталіцы”, — такую ацэнку даюць новаму аб’екту наведвальнікі. Пераканайцеся ў гэтым самі, тым больш што кафэ працуе да дзесяці гадзін вечара.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара

Больш падрабязна пра новае кафэ і планы Стаўбцоўскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства на 2021 год чытайце ў газеце “Прамень”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *