У Стоўбцах зарэгістравана юбілейнае, 200-е, нараджэнне

Важное Грамадства

image_pdfimage_print
Фота мае ілюстрацыйны характар

Гэтымі святочнымі днямі ў аддзеле ЗАГС зарэгістравана нараджэнне ў Стоўбцах юбілейнага, 200-га, маленькага жыхара. Ім стала Аліна Мычко, якая з’явілася на свет 17 снежня ў стаўбцоўскай бальніцы.

У маладых бацькоў, Якава Яўгеньевіча і Іны Генрыхаўны, гэта першынец. Нараджэнне дзіцяці – вялікая радасць і такая ж адказнасць, якая ўскладзена на сям’ю за выхаванне дачкі, грамадзяніна нашай краіны. Няхай Аліна расце здаровай, яе сям’я будзе шчаслівай і ў будучым папаўняецца новымі дзеткамі.

Начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Надзея Картузава падзялілася вынікамі адыходзячага года:

– За 11 месяцаў 2020 года ў пяці сем’ях раёна нарадзіліся двайняты. Першынцы зарэгістраваны ў 81 сям’і (прычым у многіх яны былі доўгачаканымі – такая асаблівасць 2020 года), у 116 сем’ях нарадзілася другое па ліку дзіця. Статус шматдзетных у сувязі з нараджэннем трэцяга дзіцяці набылі 68 сем’яў. Чацвёртае дзіця нарадзілася ў 20 сем’ях, пятае – у 12, шостае – у чатырох. Ва ўзросце да 18 гадоў мамамі сталі дзве жанчыны, а трое татаў  дасягнулі ўзросту 50 гадоў і больш. Зарэгістравана 42 нараджэнні дзяцей па-за шлюбам, устаноўлена бацькоўства ў адносінах да 47 дзяцей.

Самымі папулярнымі сярод жаночых імён сталі Ганна, Софія, Дар’я, Анастасія (па адным імені зарэгістраваны Адэль, Караліна, Тэона, Эльміра, Яна, Адрыяна). Сярод мужчынскіх імён пераважаюць Арцём, Арсеній, Данііл (па адным зарэгістраваны Давід, Усевалад, Леў, Сцяпан, Міраслаў, Платон, Савелій, Эдуард).

За 11 месяцаў на Стаўбцоўшчыне зарэгістравана 158 шлюбаў, прычым 130 грамадзян упершыню ўступілі ў шлюб. Дзесяць шлюбаў зарэгістраваны з замежнымі грамадзянамі, сярод якіх пяць – грамадзяне Расійскай Федэрацыі, па адным – грамадзяне ФРГ, Швецыі, Украіны, Арменіі, Казахстана. Сярэдні ўзрост тых, хто ўступае ў шлюб, – 31 год для жаніхоў і 29 гадоў для нявестаў (хоць ёсць пара, у якой 78-гадовы жаніх і 69-гадовая  нявеста, а таксама пара, у якой 18-гадовы жаніх і 16-гадовая нявеста).

Пр

Фота rschips.ru



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *