Віншуем з Новым годам!

Важное Грамадства

image_pdfimage_print

Паважаныя жыхары Стаўбцоўскага раёна!

Сардэчна віншую вас з Новым годам!

Новы год – гэта надзея на здзяйсненне самых запаветных жаданняў і абнаўленне душэўных сіл.

Няхай 2021 год стане для вас годам удачы, яркіх падзей, новых магчымасцяў і перспектыў, рэалізацыі смелых ідэй і грандыёзных праектаў. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, радасці, міру і спакою вам, вашым родным і блізкім. З Новым годам!

З павагай Уладзімір ЛУК’ЯНАЎ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Стаўбцоўшчыны!

Вельмі хутка наступіць 2021 год. У гэтыя цудоўныя святочныя дні мы загадваем жаданні і спадзяёмся на ўсё самае лепшае.

Ад усёй душы віншую вас з Новым годам! Жадаю цеплыні і ўтульнасці ў вашых дамах, здароўя, дабрабыту, шчасця, кахання, міру, аптымізму, радасці, поспехаў ва ўсіх справах на карысць нашай Стаўбцоўшчыны і краіны. З Новым годам!

З павагай Іван МАМАЙКА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Дарагія стаўбчане!

Надыходзіць 2021 год – час новых надзей, поспехаў і перамог. Якім ён будзе, залежыць ад кожнага з нас. Таму перш за ўсё хочам пажадаць вам усім веры ў сябе і свае сілы, вялікіх здзяйсненняў, адкрыццяў і надзей.

Няхай надыходзячы год толькі памнажае колькасць шчаслівых імгненняў, побач будуць дарагія вам людзі, а цяпло сямейнага ачага прыцягне гасцей.

Прыміце сардэчныя пажаданні здароўя, дабрабыту, шчасця і росквіту! З Новым годам!

Раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя жыхары Стаўбцоўшчыны!

Завяршыўся 2020 год, які быў няпростым, складаным і разам з тым насычаным важнымі для краіны падзеямі. Гэта 75-годдзе Вялікай Перамогі і год выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Словам, 2021 год стане для ўсіх нас часам далейшага станаўлення і ўмацавання нашай роднай Беларусі.

Жадаем вам здзяйснення жаданняў і ўвасаблення амбіцыёзных планаў у імя міру і дабра. Няхай у вашых сем’ях пануюць каханне, шчасце і дабрабыт, будзьце здаровымі. З Новым годам!

Стаўбцоўскі РК КПБ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *