Будаўніцтва
- У 2020 годзе ў Стоўбцах пабудавана кацельня на мясцовых відах паліва магутнасцю 24 МВт.
- Пабудаваны сучасны завод па перапрацоўцы бульбы.
- Праведзена рэканструкцыя гарадской аўтастанцыі.
- Узведзена 25 840 м2 жылля (107,7 працэнта да даведзенага задання).
- Забяспечанасць шматдзетных сем’яў жыллём складае 100 працэнтаў (згодна з планам).
- У ДУ «Стаўбцоўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» працягваецца паэтапная рэканструкцыя з элементамі мадэрнізацыі.
- У райцэнтры ўзводзіцца новая школа на 720 месцаў.
- З прыцягненнем бюджэтных сродкаў узведзены будынкі для ўтрымання буйной рагатай жывёлы на МТФ «Шахноўшчына» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і МТФ «Мархачоўшчына № 2» ААТ «Вішнявецкі-агра» і праводзяцца работы па будаўніцтве даільна-малочных блокаў.
Інвестыцыі
- Пабудаваны дзве станцыі абезжалезвання – у Новых Рубяжэвічах і Вішняўцы.
- Рэканструяваны сеткі электразабеспячэння ў чатырох населеных пунктах (Вязавец, Крамец, Перакопаўшчына, Жыгалкі).
- Капітальна адрамантавана 17,548 км дарог, у тым ліку 7,06 км – у населеных пунктах.
Жыллёвы фонд
- У 2020 годзе ў Стоўбцах капітальна адрамантаваны тры жылыя дамы (па вуліцы Свярдлова, 33, Энгельса, 8, і Энгельса, 5).
- Заменены два ліфты ў доме па вуліцы Цэнтральнай, 17, у Стоўбцах.
Інфраструктура
- На 1,9 км цеплатрас ажыццёўлена замена састарэлых труб на сучасную ПІ-трубу.
- У вёсцы Галавенчыцы заменена 1,75 км сетак водаправода.
- Выкананы работы па замене 0,21 км сетак водаадвядзення па вуліцы Школьнай у пасёлку Наваколасава.
- У мікрараёне індывідуальнай жылой забудовы Паўночны-2 у Стоўбцах выконваюцца работы па добраўпарадкаванні вуліцы Заводскай з арганізацыяй пад’ездаў да жылых дамоў і абсталяваннем велапешаходных дарожак.
Добраўпарадкаванне
- Заасфальтавана 1,8 км вуліц у Стоўбцах (Садовая, Лясная, а таксама ўчасткі вуліц Інтэрнацыянальнай і Падлеснай).
- У Стоўбцах адрамантаваны і абсталяваны 3371 м2 тратуарных дарожак.
- Дзве тратуарныя дарожкі зроблены ў Налібаках і Сцяцках.
- Падсыпана 4,245 км вуліц населеных пунктаў.
Сельская гаспадарка
- Жывёлаводы ўтрымліваюць першае месца ў вобласці па выхадзе цялят на 100 матак.
- Упершыню ў гісторыі раёна на сельгаспрадпрыемствах перавышаны шасцітысячны рубеж па надоях малака ад каровы.
- З кожнага гектара атрымана 36,4 цэнтнера збожжавых і зернебабовых культур, што на 5,4 цэнтнера вышэй за леташні вынік. Намалочана 79 100 тон збожжа.
- Сельгасарганізацыямі набыта шэсць збожжаўборачных камбайнаў КЗС-1218 і пяць кормаўборачных – КВК-800, чатыры магутныя энерганасычаныя трактары «Беларус-3522», 63 прычапныя і навясныя сельгасмашыны.
Перспектыва
- Распрацавана горадабудаўнічая дакументацыя ў адносінах да раёна індывідуальнай жылой забудовы Паўночны-1 у Стоўбцах, у 2021 годзе будзе выканана праектная дакументацыя для забеспячэння мікрараёна інжынерна-транспартнай інфраструктурай.