Таксі без тэхагляду

Важное Грамадства

Фота мае ілюстрацыйны характар

Адмена Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 ад 23.11.2017 ліцэнзій на перавозку пасажыраў аўтамабілямі-таксі адмоўна паўплывала на якасць перавозак пасажыраў. Некаторыя так званыя перавозчыкі пасажыраў пераблыталі адмену ліцэнзій з выкананнем правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў, якія ніколі не адмяняліся для вытворцаў транспартных работ і паслуг. Яскравым доказам і прыкладам з’яўляюцца вынікі кантрольных мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнікамі філіяла Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Праверана 346 транспартных сродкаў і выяўлена 670 парушэнняў.

Найбольшая колькасць парушэнняў звязана з афармленнем аўтамабіляў-таксі, пачынаючы з адсутнасці ў салоне таксі візітных картак вадзіцеля, перавозчыка, тарыфаў на перавозку пасажыраў і заканчваючы знешнім афармленнем.

У 39 выпадках адсутнічаў таксометр альбо работа ажыццяўлялася без яго ўключэння. У 138 выпадках назіралася адсутнасць дакументаў аб павышэнні кваліфікацыі вадзіцелямі аўтамабіляў-таксі і іншых згодна з пунктам 26 Правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў.

Каля паловы правераных транспартных сродкаў былі без дзяржаўнага тэхнічнага агляду, які неабходна праходзіць раз у шэсць месяцаў.

За грубыя парушэнні ліцэнзавання раней можна было пазбавіць перавозчыка працы з першага разу. Цяпер ён гэтага не баіцца, а плаціць толькі штраф.

Па выніках праверак складзены 191 акт з мерапрыемствамі тэхнічнага характару і выдадзены прадпісанні для ўхілення  выяўленых недахопаў. Да адміністрацыйнай адказнасці ўжо прыцягнута 297 чалавек.

Адмена абавязковага выкарыстання пуцявых лістоў успрымаецца асобнымі перавозчыкамі як магчымасць выезду на лінію без праходжання кантролю тэхнічнага стану аўтамабіля і медыцынскага агляду вадзіцеля.

Вадзіцелям аўтамабіляў-таксі трэба памятаць, што яны перавозяць не грузы, а людзей, і ні ў якім выпадку нельга ігнараваць правілы бяспечнай перавозкі пасажыраў.

Алег ЯКШЭВІЧ, намеснік начальніка філіяла Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці

Фота yandex.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *