У першым туры — нічыя

Спорт

image_pdfimage_print

Наш клуб «Мінскаблдарбуд» (Стоўбцы) на выездзе сустракаўся ў ФАКу г. Любані з аднайменнай камандай.

Фота мае ілюстрацыйны характар

На 11-ай хвіліне Аляксандр Маргун выводзіць нашу каманду наперад (0:1). На 21-ай хвіліне Павел Палоска зраўнівае лік матча (1:1). На 26-ай хвіліне Павел Яфімчык выводзіць гаспадароў поля наперад (2:1). Такім чынам, пасля першага тайма лік на карысць любанцаў — 2:1.

У пачатку другой палавіны матча стаўбчане раз за разам трывожаць гаспадароў пляцоўкі. На 31-ай хвіліне Аляксандр Паляшчук адыгрывае мяч (2:2). Праз хвіліну Дзмітрый Даўбейка забівае трэці гол (2:3). У выніку контратакі лік стаў 3:3, адзначаецца Павел Яфімчык. На 58-ай хвіліне Ягор Ляшчынскі забівае чацвёрты гол у вароты МФК «Любань» (3:4). Застаецца дзве хвіліны да заканчэння гульні, любанцы выпускаюць пятага палявога іграка замест варатара, і Павел Яфімчык трэці раз за матч паражае нашы вароты. Гучыць свісток арбітра. Нічыя — 4:4. У выніку — два ачкі і трэцяе месца ў табліцы.

У матчы трэцяга тура «Мінскаблдарбуд» (Стоўбцы) на выездзе сустрэнецца з камандай МФК «Нясвіж».

Падрыхтаваў Леанід НАРАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *