У Новы год – з пажаданнямі дабра і шчасця

Адукацыя Главное Увага - дзецям

image_pdfimage_print

Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» крочыць па Стаўбцоўшчыне. Маленькіх жыхароў віншуюць з навагоднімі і ражджэственскімі святамі прадстаўнікі дзяржаўнай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў.

Сям’я Васільевых падчас сустрэчы з гасцямі

Напярэдадні Новага года дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Стоўбцах наведалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Шэсцель, намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Жанна Лысая, рэдактар газеты «Прамень», дэпутат раённага Савета дэпутатаў Нэлі Астрэйка, намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Наталля Хвасько.

Дэпутаты сардэчна павіншавалі дзяцей з Калядамі і Новым годам, уручылі ім салодкія падарункі.

У дзіцячым доме сямейнага тыпу гасцей вітала вялікая сям’я Васільевых. Сямёра дзяцей расказалі гасцям аб сваіх поспехах, дасягненнях і планах на будучыню. Ад імя ўсёй сям’і шаноўных гасцей таксама павіншаваў са святамі выхаванец сям’і Аляксандр.

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы, пакінула ва ўсіх добры настрой.

Нэлі АСТРЭЙКА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *