У мінулым годзе раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа аказвала дапамогу не толькі малазабяспечаным грамадзянам, але і Стаўбцоўскай ЦРБ.
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая склалася вясной мінулага года, бальніца мела патрэбу ў сродках дэзынфекцыі і індывідуальнай аховы. Аналагічная дапамога таксама была накіравана ў тэрытарыяльны цэнтр, Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат і Стаўбцоўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, а таксама 25 пажылым жыхарам раёна.
Дапамогу ў выглядзе рэчаў (усе яны раней былі ў карыстанні) атрымала ў 2020 годзе 81 сям’я, у выглядзе прадуктаў – 49 сем’яў і 553 чалавекі, у выглядзе сертыфікатаў – 23 сям’і.
Тыя, каму была аказана дапамога, адносяцца да катэгорыі малазабяспечаных грамадзян, інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх пенсіянераў, шматдзетных сем’яў, бежанцаў і іншых, хто аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Пры выдачы сер тыфіката, акрамя таго, улічваўся даход, які ў разліку на чалавека не павінен перавышаць бюджэт пражытачнага мінімуму.
У мінулым годзе ў раённую арганізацыю паступала дапамога ад Мінскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа на суму 9654,44 рубля (на 3852,07 рубля – у выглядзе прадуктаў, на 904,16 рубля – рэчаў, на 1523,21 рубля – сродкаў дэзынфекцыі і індывідуальнай аховы, на 3375 рублёў – сертыфікатаў).
Ад арганізацый горада і раёна ў выглядзе ўзносаў і ахвяраванняў мы атрымалі 8910,71 рубля. Таксама жыхары раёна перадавалі свае рэчы, сярод якіх – 232 кг адзення, 35 пар абутку, інваліднае крэсла і хадуны.
Алена РУДНІЦКАЯ, в. а. старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа