Грамадская прыёмная – на сувязі

VI Всебелорусское народное собрание Главное

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне працягвае сваю работу грамадская прыёмная.

Так, на мінулым тыдні былі зафіксаваны два тэлефонныя звароты, якія паступілі ад жыхаркі аграгарадка Рочавічы Вольгі Фёдаравай. Яны тычыліся прыцягнення моладзі ў сельскую мясцовасць і работы сельскагаспадарчых арганізацый.  Даныя пытанні ўзяты на кантроль.

Звароты, што паступаюць у грамадскую прыёмную, вырашаюцца па меры магчымасці. Якія адказы на хвалюючыя пытанні грамадзян ужо атрыманы?

Як паведамілі ў сектары па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, наконт звароту жыхаркі аграгарадка Шашкі па пытанні незахавання графіка гандлёвага абслугоўвання аўтамагазінам атрыманы наступны адказ: факты адхілення ад маршруту аўтамагазіна сапраўды мелі месца ў сувязі з працяглай хваробай прадаўца і сур’ёзнай паломкай аўтамабіля. У данай сітуацыі было прынята рашэнне змяніць маршруты і графікі руху аўтамагазінаў, абслугоўваючы ў першую чаргу населеныя пункты, якія не маюць стацыянарнай гандлёвай сеткі, што і паслужыла падставай для звароту.

Таксама разгледжаны зварот жыхаркі вёскі Атцэда наконт абслугоўвання вуліц. Як паведамілі ў Стаўбцоўскім АКС, расчыстка ад снегу, пасыпка вуліцы Палявой ажыццяўляецца Стаўбцоўскім АКС, а вуліцу Школьную абслугоўвае ДРБУ-135.

Вас хвалююць пэўныя пытанні, вы хочаце ўнесці прапановы па развіцці Стаўбцоўшчыны і нашай краіны? Звяртайцеся ў грамадскую прыёмную па адрасе: г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 28. Тэлефон – 4-27-59. Графік работы: у сераду – з 14.00 да 17.00, у суботу – з 10.00 да 13.00.

Марына КУТАС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *