У Дзераўнянскім цэнтры культуры прайшло навагодняе свята для дзяцей работнікаў ААТ «Дзераўное» і ААТ «АБФ «ПМК-74 – Налібакі».
Работнікі цэнтра падрыхтавалі цікавую праграму, якая даставіла дзецям вялікую радасць. Прафсаюзны камітэт ААТ «Дзераўное» набыў цукеркі для заахвочвання актыўных удзельнікаў конкурсаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі салодкія падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, а ўсяго райкамам прафсаюза для дзяцей работнікаў сельгаспрадпрыемстваў было набыта 352 наборы цукерак.
Надзея БАТАЛКА