Дарагія стаўбчане!
Сардэчна віншуем вас са святам – Ражджаством Хрыстовым! Няхай гэтае свята стане стартам да новага жыцця і новага шляху, які вядзе кожнага з нас да адзінай мэты – сеяць любоў і святло. Няхай Ражджаство верне вам ілюзіі дзяцінства і радасці маладосці. Жадаем, каб ваша жыццё напоўнілася цяплом, дабром і разуменнем, як гэтае цудоўнае свята напаўняецца святлом ражджэственскіх свечак. Няхай у вашай душы заўсёды пануюць ласка і спакой, а ў вашых дамах заўсёды будуць утульнасць і шчасце. Мацуйце ў сабе веру, спадзявайцеся на цуд, і няхай святло Віфлеемскай зоркі асвятляе ваш жыццёвы шлях. Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Паважаныя жыхары Стаўбцоўшчыны!
Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым! У гэты патаемны час я жадаю ўсім вам быць благаслаўлёнымі, здаровымі, шчырымі і чыстымі адзін перад адным. Няхай у кожнай сям’і і ў кожным доме пануюць мір і спакой, а цуд будзе частым госцем. Любіце, шануйце і радуйцеся жыццю тут і цяпер. І няхай у нашым свеце дабро заўсёды перамагае зло і ў нас над галавой будуць яркае сонца надзеі і мірнае неба. Са святам!
Іван МАМАЙКА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь