Сесія райсавета

Важное З сесіі райсавета

image_pdfimage_print

На ХХХIV сесіі Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, якая адбылася ў апошнія дні 2020 года, быў разгледжаны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Стаўбцоўскага раёна на 2021 год.

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч пазнаёміла дэпутатаў з паказчыкамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2021 год. Яна адзначыла, што асноўнымі паказчыкамі на 2021 год з’яўляюцца: намінальная налічаная сярэдняя заработная плата (прагноз да канца 2021 года – павялічыць зарплату на 108,1 %); інвестыцыі ў асноўны капітал (прагноз – 96 %); сукупныя паступленні даходаў у бюджэт раёна (прагноз – 108,1 %).

Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Валявач расказала аб раённым бюджэце на 2021 год. Яна папрасі ла зацвердзіць раённы бюджэт на 2021 год па расходах у суме 65982951,0 беларускіх рублёў, зыходзячы з прагназіруемага аб’ёму даходаў у суме 65982951,0 рублёў.

На разгляд дэпутатаў былі вынесены пытанні аб зацвярджэнні ўдзельнікаў шостага Усебеларускага народнага сходу ад Стаўбцоўскага раёна і аб зменах у некаторых рашэннях Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў.

Усе рашэнні дэпутаты зацвердзілі аднагалосна.

У рабоце сесіі прымаў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Колясень.

Нэлі АСТРЭЙКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *