Авен. Наступаючы год абяцае быць удалым і плённым. Пры гэтым ад вас патрабуецца асабістая адказнасць у рэалізацыі задуманага. Гэты перыяд падорыць вам «спрыяльнае надвор’е» для жыцця і дзейнасці, а вось пасеяць «насенне», вырасціць «ураджай» і захаваць яго вам патрэбна самім.
Цялец. Гэты час патрабуе ад вас максімальнай сабранасці і мабільнасці. Падзеі ў вашым жыцці і вакол вас будуць развівацца шпарка і непрадказальна. Не нервуйцеся ў тых выпадках, калі вашы планы будуць мяняцца. У 2021 годзе ў вас ёсць выдатны шанц выйсці за рамкі свайго светаўспрымання. Выкарыстоўвайце знешнія змены для рэалізацыі сваіх даўніх ідэй і планаў.
Блізняты. Выдатны перыяд для наладжвання новых сувязяў, камунікацый і пашырэння кола знаёмстваў. Гэтыя перамены закрануць як дзелавую сферу, так і асабістае жыццё. Колькасць вашых кантактаў павялічыцца. Каб пазбегнуць фізічных перагрузак і эмацыянальнай стомленасці, больш разумна размяркоўвайце свае сілы.
Рак. 2021 год наўрад ці будзе для вас руцінным і сумным. Зоркі даюць вам выдатны шанц унесці ў сваё жыццё штосьці новае. Прыйшоў час станавіцца больш незалежнымі і самастойнымі! Агульныя тэндэнцыі гэтага перыяду дапамогуць вам адкрыць для сябе новыя рэсурсы, вы абавязкова адчуеце прыток энергіі для руху наперад. Паспрабуйце выкарыстаць яе граматна і прадукцыйна.
Леў. У 2021 годзе вы можаце сутыкнуцца з некаторымі выклікамі лёсу. Але не адчайвайцеся – любыя выпрабаванні даюцца па сілах. Вы дастаткова моцныя, вам не займаць энергічнасці, аптымізму і ўпэўненасці ў сабе. Старайцеся захоўваць добрыя адносіны са сваімі блізкімі.
Дзева. У 2021 годзе вам пашанцуе выйсці на больш высокі і якасны ўзровень свайго жыцця. Калі вы вырашылі ўбачыць новыя гарызонты і перспектывы, то дзейнічайце. Спрабуйце, эксперыментуйце, верце ў сябе! І ўдача абавязкова вам усміхнецца!
Шалі. Новы год абяцае быць спрыяльным і ўдачным. Фартуна будзе на вашым баку. Пры гэтым, нягледзячы на спадарожны вецер, старайцеся не расслабляцца. Кіруйце сваім жыццём самі. Вас могуць чакаць і невялікія падводныя рыфы. У любой сітуацыі захоўвайце ўвагу, а таксама асабістую адказнасць за свае рашэнні.
Скарпіён. Зоркі гавораць, што 2021 год будзе вельмі насычаным і дынамічным. Не выключана, што лёс захоча выпрабаваць ваш характар і праверыць вас на трываласць. У складанай сітуацыі не саромейцеся звяртацца да сваіх сяброў. Знаходзьце час для адпачынку.
Стралец. 2021 год – час вялікіх магчымасцяў для рэалізацыі вашага патэнцыялу. Будзьце ўважлівыя да знакаў лёсу, а таксама да голасу ўласнай інтуіцыі. Нягледзячы на тое, што вашыя справы і планы будуць складвацца нядрэнна, не губляйце галаву ад поспеху. Мысліце рацыянальна.
Казярог. Новы год дасць вам добры шанц раскрыць свае таленты. Гэты час можна назваць акном магчымасцяў. Верагодна, што ў вас з’явяцца новыя інтарэсы. Праяўляйце сябе, эксперыментуйце.
Вадалей. Лёс падорыць вам шырокі выбар фарбаў – выкарыстоўвайце іх для стварэння свайго ўласнага палатна. Вы мастакі свайго жыцця, вы несяце адказнасць за атрыманы вынік. Выбірайце тое, што вам па душы і гарманіруе з вашым унутраным станам!
Рыбы. У 2021 годзе не трэба пускаць на самацёк самыя важныя справы – будзьце актыўнымі ўдзельнікамі падзей. Знайдзіце ў сабе смеласць заявіць свету аб сваіх імкненнях. Толькі ад вас залежыць, будзеце вы стаяць на месцы ці пачняце дзейнічаць. Ажыццяўляйце свае ідэі і планы. Верце ў сябе.
Астролаг Наталля Бялова – для чытачоў «Праменя»