Чаго не хапае моладзі для адпачынку?

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны Мы ГОВОРИМ

image_pdfimage_print

У нашым горадзе востра стаіць пытанне адпачынку моладзі. Чаго не хапае ў Стоўбцах для таго, каб больш разнапланава праводзіць вольны час?

Кацярына Плакса:
– Мне і маім сябрам хацелася б, каб пабудавалі такі маладзёжны цэнтр, у якім былі б і каток, і більярд, і боўлінг. Усё ў адным месцы.

Анастасія Бубен:
– Мне вельмі падабаюцца Стоўбцы. Аднак лічу, што гораду трэба і далей развівацца. Думаю, кінатэатр быў бы запатрабаваным. У нас ёсць кафэ «Гарадок». Чаму б не адкрыць накшталт такога, дзе была б арганізавана праграма з разнастайнымі конкурсамі і дыскатэкай? Думаю, моладзь чакае гэтага.

Яшчэ пяць чалавек выказаліся за адкрыццё сучаснага кінатэатра ў Стоўбцах.

Запісала Марына КУТАС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *