Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшы мехдвор.
Галоўныя крытэрыі, па якіх вызначаліся пераможцы, – добраўпарадкаванне машынных двароў і гатоўнасць рамонтна-абслуговай базы сельскагаспадарчых арганізацый для работы ў зімовых умовах, падрыхтоўка машынна-трактарнага парка да правядзення вясенне-палявых работ.
Першае месца прысуджана ААТ «Жацерава». Данае вытворчае падраздзяленне гаспадаркі і ў папярэднія гады неаднаразова выходзіла пераможцам. Тэхніка тут своечасова і згодна з правіламі пастаўлена на доўгачасовае захоўванне. Вытрымліваецца графік рамонту. На тэрыторыі машыннага двара і ў механічных майстэрнях заўсёды падтрымліваецца парадак. Для людзей створаны належныя ўмовы працы, а таксама сацыяльна-бытавыя. Другое і трэцяе месцы занялі ААТ «Налібакі Агра» і ААТ «Рубяжэвічы», дзе інжынерныя службы таксама граматна арганізавалі работу і справіліся з пастаўленай задачай. Пераможцы і прызёры атрымаюць прэміі.
Надзея БАТАЛКА