Грамадская прыемная: вырашаем пытанні разам

Грамадская прыёмная, якая працуе ў Стоўбцах, дапамагае выслухаць кожнага і вырашыць надзённыя пытанні.

На мінулым тыдні паступілі тры звароты. Жыхары вёскі Дружная паднялі пытанне наконт абсталявання аўтобуснага прыпынку каля магазіна. Антаніна Сімаковіч з Атцэды просіць дапамагчы разабрацца ў пытанні пераразліку пенсіі. Жыхарка вёскі Літва Кацярына Лабун занепакоена, што ў іх населеным пункце не працуе магазін. Праблема ў тым, што адміністрацыя райспажыўтаварыства мае цяжкасці з вырашэннем пытання аб пражыванні маладога спецыяліста.

Усе пытанні, якія паступілі, узяты на кантроль і па магчымасці будуць вырашаны.

Грамадская прыёмная працуе два разы на тыдзень

(у сераду – з 14.00 да 17.00, у суботу – з 10.00 да 13.00) па адрасе:

г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 28. Тэлефон – 4-27-59.

Марына КУТАС