Дэкрэт №18: Калі бацькі не абараняюць

Важное Соцыум

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

На жаль, не ва ўсіх сем’ях раёна абстаноўка спакойная і бесклапотная. Становішча 148 непаўналетніх у 78 сем’ях раёна прызнана сацыяльна небяспечным.

Асноўныя прычыны і ўмовы сацыяльна небяспечнага становішча – незадавальненне бацькамі асноўных жыццёвых патрэб дзяцей, адсутнасць з іх боку нагляду за паводзінамі дзяцей, а таксама вядзенне  бацькамі амаральнага ладу жыцця і тым самым аказанне шкоднага ўплыву на дзяцей,  злоўжыванне сваімі правамі і інш. Таксама прымаюцца да ўвагі факты прыцягнення бацькоў да адміністрацыйнай адказнасці (артыкулы 9.1, 17.1, 17.3 (частка тры), 17.4, 17.5, 17.8 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Восем непаўналетніх (у чатырох сем’ях) адабраны ў бацькоў і змешчаны на дзяржаўнае забеспячэнне, а менавіта знаходзяцца на рэабілітацыі ў аддзяленні дзіцячага сацыяльнага прытулка ДУА «СПЦ Стаўбцоўскага раёна».

У раёне налічваецца 60 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Большасць іх (36) пражывае ў апякунскіх сем’ях, 19 – у прыёмных сем’ях, пяцёра дзяцей выхоўваюцца ў дзіцячым доме сямейнага тыпу.

У мінулым годзе статус дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, атрымалі 15 непаўналетніх. Толькі ў аднаго з іх бацькі памерлі, і яшчэ ў аднаго здарылася сітуацыя, калі матуля аказалася заключанай пад варту. Пераважная большасць гэтых дзяцей – сіроты пры жывых бацьках (у васьмярых бацькі пазбаўлены бацькоўскіх правоў, а пяцёра – адабраны ў маці па рашэнні суда без пазбаўлення бацькоўскіх правоў). Яны вызначаны на дзяржаўнае забеспячэнне ў замяшчальныя сем’і (трое – удачароны, чацвёра гадуюцца ў апякунскіх сем’ях і шэсць – у прыёмных). Акрамя таго, двое непаўналетніх знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дзе яны на момант атрымання статусу ўжо праходзілі навучанне.

Летась бацькоўскіх правоў былі пазбаўлены шасцёра бацькоў у адносінах да васьмярых дзяцей.

На даны момант на ўліку ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама знаходзяцца 64 асобы, якія абавязаны кампенсаваць дзяржаве сродкі на ўтрыманне 77 непаўналетніх дзяцей. З іх спагнана, згодна з апошнімі данымі, 76,2 працэнта выдаткаў.

Алена ГАМЗА, загадчыца сектара выхаваўчай, спартыўна-масавай работы і аховы дзяцінства ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *