У новым годзе ў сельгаставарыствах раёна плануецца будаўніцтва не толькі вытворчых аб’ектаў, але і жыллёвых.
Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака, сельскагаспадарчымі таварыствамі «Дзераўное» і «Рубяжэвічы» вядуцца работы па праектаванні зернесушыльных комплексаў і працягнецца будаўніцтва малочнатаварных комплексаў у ААТ «Рубяжэвічы», ААТ «Радзіма Якуба Коласа», ААТ «Жацерава», ТАА «СЖК «Налібакі», ААТ «Дзераўное», ААТ «Агранёманскі».
Адметна, што ААТ «Агранёманскі» завяршае работы па праектаванні васьмікватэрнага жылога дома, які будзе ўзводзіцца ў аграгарадку Стары Свержань як службовае жыллё.