Рамуальда Бурдукевіч: «З асабістай адказнасцю за малую радзіму»

VI Всебелорусское народное собрание Афіцыйна Главное

image_pdfimage_print

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11–12 лютага. Напярэдадні гэтай падзеі дэлегаты і вядомыя людзі Стаўбцоўшчыны дзеляцца сваімі думкамі аб форуме.

Дырэктар ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» Рамуальда Бурдукевіч:

– Усебеларускі народны сход – важны форум у жыцці нашай краіны. Гэта магчымасць абмеркаваць тое, як мы будзем жыць у наступнай пяцігодцы. Самае важнае – эканамічная бяспека рэспублікі, стабільны рост заработнай платы і аб’ёмаў вытворчасці на кожным прадпрыемстве. Як кіраўнік я выступаю за моцную эканоміку, якая паслужыць імпульсам для развіцця іншых сфер жыццядзейнасці.

Мне не абыякавыя лёс любімай краіны і роднай Стаўбцоўшчыны, будучае мясакансервавага камбіната, які для нашага раёна з’яўляецца валаўтваральным прадпрыемствам. Разумею сваю асабістую адказнасць за яго заўтрашні дзень, за дасягненне намечаных паказчыкаў росту.

З цікавасцю прыму ўдзел у абмеркаванні гэтых важных пытанняў і буду даводзіць, што толькі ўласнай працай, у адзінстве думак і памкненняў мы здольныя зрабіць мірным наш агульны дом – Беларусь, забяспечыць у ім утульнасць і дабрабыт кожнаму члену грамадства.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *