Грамадская прыемная: «Пачуць кожнага і дапамагчы»

VI Всебелорусское народное собрание Важное Соцыум

image_pdfimage_print

На Стаўбцоўшчыне працягвае працаваць грамадская прыёмная. Кожны жыхар можа выкарыстаць магчымасць і задаць пытанне або агучыць праблему, унесці свае прапановы па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У сераду, 13 студзеня, паступілі пяць зваротаў. Жыхарка аграгарадка Заямнае Рэгіна Новік просіць разгледзець пытанне аб павелічэнні пасажырскіх месцаў у аўтобусе па маршруце Заямнае – Стоўбцы. Вікенцій Белановіч са Стоўбцаў выказаў прапанову абсталяваць спартыўную пляцоўку недалёка ад ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат». Жыхар вёскі Дзяўгі Антон Сабалеўскі просіць дапамогі ў разглядзе магчымасці некалькі разоў на дзень заезду маршруткі, таму што аўтобус абслугоўвае вёску раніцай і вечарам. Паступілі звароты, якія тычыліся пытання ачысткі і пасыпкі дарогі Сцяцкі – Стоўбцы, а таксама публікацыі ў газеце «Прамень» вынікаў правядзення перапісу насельніцтва Стаўбцоўскага раёна ў 2019 годзе.

Усе пытанні ўзяты на кантроль.

Сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама даў тлумачэнні па зваротах грамадзян у грамадскую прыёмную.

УП «Стаўбцоўскае АКС» паведаміла, што работы па шкленні аконнай рамы ў жылым памяшканні выкананы.

Стаўбцоўскі філіял Мінскага аблспажыўтаварыства разгледзеў зварот жыхаркі вёскі Літва наконт аднаўлення работы магазіна ў іх населеным пункце. Гандлёвы аб’ект не працуе з 4 снежня 2020 года. У цяперашні час разглядаецца пытанне аб накіраванні на работу ў вёску Літва маладога спецыяліста. Работа магазіна будзе адноўлена пасля падбору адпаведнага супрацоўніка.

Нагадваем, што грамадская прыёмная працуе два разы на тыдзень (у сераду – з 14.00 да 17.00, у суботу – з 10.00 да 13.00) па адрасе: г. Стоўбцы, вуліца Сацыялістычная, 28. Тэлефануйце на нумар 4-27-59.

Марына КУТАС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *