Трэцяя нічыя запар

Важное Спорт

image_pdfimage_print
Фота носіць ілюстрацыйны характар

У рамках трэцяга тура чэмпіянату Мінскай вобласці па міні-футболе (першая ліга Рэспублікі Беларусь) МФК «Мінскаблдарбуд» (Стоўбцы) на выездзе сустракаўся з камандай МФК «Нясвіж».

З самага пачатку гаспадары поля ўзялі ініцыятыву гульні ў свае рукі. На 10-й хвіліне гульні назначаецца штрафны ўдар у іх бок. Аляксандр Паляшчук моцным ударам выводзіць стаўбчан наперад (0:1). У самым пачатку другога тайма гаспадары пляцоўкі зраўніваюць лік гульні, адзначаецца з вуглавога ўдару Яўген Чарнюк (1:1). На 42-й хвіліне другі раз запар са штрафнога ўдару дабіваецца поспеху Аляксандр Паляшчук (1:2). На 47-й хвіліне Мікалай Валявач зраўнівае лік гульні (2:2). Матч так і завяршыўся ўнічыю (2:2).

Наш клуб атрымлівае тры ачкі і займае чацвёртае месца ў табліцы. Наступную гульню МФК «Мінскаблдарбуд» (Стоўбцы) правядзе ў г. Барысаве, дзе 23-24 студзеня сустрэнецца з МФК «Бярэзіна».

Леанід НАРАНОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *