На сувязі – рэдакцыя

VI Всебелорусское народное собрание Важное Соцыум

image_pdfimage_print

З вёскі Задворе паступіў сігнал аб нясвоечасовай ачыстцы ад снегу часткі вуліцы Лясной (ад дома № 1 да дома № 10). Задвор’енцы звярнулі ўвагу, што гэты кавалак вуліцы адносіцца да вёскі, але фактычна знаходзіцца на тэрыторыі горада Стоўбцы, па гэтай прычыне ўзнікаюць праблемы як з уборкай снегу, так і з уборкай смецця.

Для высвятлення сітуацыі мы звязаліся з майстрам участка добраўпарадкавання Стаўбцоўскага АКС Аленай Фінагенавай. Ачыстка названага вышэй участка вуліцы Лясной у вёсцы Задвор’е ў той жа дзень была выканана ў поўным аб’ёме. Туды быў пушчаны трактар МТЗ-82, і пасля гэтага праезд пашырыўся ў два разы.

Наконт парадку расчысткі вуліц сельскіх населеных пунктаў у зімні перыяд Алена Фінагенава патлумачыла наступнае:

– Стаўбцоўскі АКС працуе з улікам устаноўленай чарговасці выканання работ і заявак, які пададзены старшынямі сельвыканкамаў. Падчас моцных снегападаў, калі аб’ём работ значна ўзрастае, для дапамогі прыцягваецца тэхніка сельгасарганізацый.

Наконт другой часткі пытання мы звярнуліся па тлумачэнне да начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Таццяны Юнцэвіч:

– Жыхарам часткі вуліцы Лясной, якія жадаюць унесці змяненні ў адміністрацыйную мяжу населенага пункта Задвор’е, неабходна звяртацца ў Заямнаўскі сельвыканкам. У выпадку станоўчага рашэння па гэтым пытанні (яго разгляд знаходзіцца ў кампетэнцыі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў) ім прыйдзецца змяняць усе праваўстаноўчыя дакументы на зямельныя ўчасткі, тэхпашпарты на жыллё і інш.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *